Смачныя прыцемкі. У кафэ MonkeyFood правялі Гадзіну Зямлі з закускамі і жывой музыкай
Цёплая камерная атмасфера і душэўная музыка ад VibeClub, імправізаваныя падсвечнікі са слоікаў з-пад таматнай пасты — так у веганскім кафэ MonkeyFood у трэці раз адзначылі міжнародную акцыю Гадзіна Зямлі.