Шуміха вакол невялікага сквера «Котаўка» падняла на паверхню праблему і непрыемную тэндэнцыю для беларусіх гарадоў, што склалася апошнім часам, — знішчэнне зялёных зон пад забудову. Пры гэтым найчасцей пытанне выдзялення ўчастка вырашаецца на ўзроўні «ўлады — забудоўшчык», мінаючы інтарэсы яшчэ аднаго зацікаўленага боку — мясцовых жыхароў. Зялёны партал вырашыў зрабіць агляд высечак зялёных насаджэняў у Мінску за бягучы год. Пры гэтым мы не бярэмся адназначна сцвярджаць, што ахапілі ўсе выпадкі, магчыма, толькі тыя, што атрымалі грамадскі рэзананс.