Арганізатарка кінафестывалю «Планетарый» Анора Лангар: «Прыйшоў час для экалагічных фільмаў»
З панядзелка ў Мінску адчыніць свае дзверы першы беларускі фестываль экалагічнага кіно з прыгожай назвай «Планетарый», які мае намер пазнаёміць сталічнага гледача са стужкамі замежных і беларускіх рэжысёраў. Напярэдадні гэтай падзеі Зялёны партал пагутарыў з арганізатаркай фестывалю Анорай Лангар пра саму ідэю, праграму і яе любімы фестывальны фільм, а таксама месца экастужак ў кінематографе.