Удзельнік каманды «Зробім!» Кірыл Кудравец: «Файна адчуваць сябе часткай глабальнай сям'і»
У Беларусі вядзецца актыўная падрыхтоўка да чарговай акцыі па ўборцы смецця «Зробім!», якая праходзіць у межах глабальнага руху «Let’s do it!». Напярэдадні гэтай падзеі двум прадстаўнікам беларускага арганізацыйнага камітэта давялося пабываць на тэматычнай міжнароднай канферэнцыі ў турэцкім горадзе Бурса. Якія перспектыўныя кропкі намецілі ўдзельнікі мерапрыемства для развіцця руху, і што карыснага падкрэсліла для сябе арганізацыйная каманда з нашай краіны, Зялёнаму парталу распавёў Кірыл Кудравец з кампаніі «Гарадскі Ляснічы» Таварыства «Зялёная сетка» і ГА «Мінскае роварнае таварыства».