Сапраўдныя выспы жыцця і неверагоднай прыгажосці. Гэтак можна коратка ахарактарызаваць балотныя азёры, якіх на сённяшні дзень на Гарадзеншчыне засталося зусім няшмат. На пошукі такіх мы адправіліся на Лідчыну, на балота пад назвай Дакудаўскае. Калі глянуць на мапу канца XIX стагоддзя, то можна заўважыць, што задоўга да пачатку гаспадарчай дзейнасці на Дакудаўскім балоце было прынамсі тры дастаткова буйных возера пад назвамі Лебедзева, Глухава і Сцеркава. Што на іх месцы знаходзіцца сёння? Чым балотныя азёры ўвогуле адметныя і чым прынцыпова адрозніваюцца ад большасці звычайных азёр? Мы