Сёння ў кожным двары сярод шматпавярховікаў можна знайсці кантэйнеры для асобнага збору смецця, але ёсць тара, з якой у Беларусі пакуль усё складана. І калі адказ на пытанне, што рабіць з папяровымі пакункамі і пластыкавай упакоўкай, усім відавочны, дык тэтрапакі – гэта такая “тэрра інкогніта”. Што ж рабіць з гэтымі ўпакоўкамі з-пад соку, малака і іншага?