У пачатку сакавіка пройдзе семінар па пытаннях арганізацыі сельскагаспадарчай дзейнасці
Семінар "Падыходы да вырашэння праблем пры планаванні і арганізацыі сельскагаспадарчай дзейнасці" разлічаны на фермераў, уладальнікаў прысядзібных участкаў і ўсіх, у каго ўзнікалі праблемы ў працы і жыцці на зямлі, звязаныя з экалагічным заканадаўствам ці ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі. Сустрэча адбудзецца 5-6 сакавіка.