Фотарэпартаж: у Мінску ў сёмы раз прайшла акцыя «Гадзіна Зямлі» з адключэннем цэнтральных вуліц і акустычным канцэртам
У апошнюю суботу сакавіка па ўсёй планеце мільёны людзей ў тысячы гарадах прымаюць удзел у акцыі, калі на гадзіну адключаецца падсветка самых вядомых аб'ектаў свету. Такім чынам экалагічныя арганізацыі і актывісты стараюцца прыцягнуць увагу чалавецтва да тых праблем навакольнага асяроддзя, што актуальны для кожнага асобнага рэгіёну, дзе праходзіць акцыя «Гадзіна Зямлі».