“Наша мэта – спыніць будаўніцтва “расейскай ядзернай бомбы”. Арганізатары Чарнобыльскага шляху збіраюць сродкі на яго правядзенне
На прыканцы мінулага тыдня на краўдфандынгавай пляцоўке “Талака” пачаўся збор сродкаў на падтрымку правядзення “Чарнобыльскага шляху 2018”. Арганізатары найбольш знакамітай сярод беларусаў экалагічнай і палітычнай акцыі шукаюць 5 тыс. рублеў, каб усталяваць інфармацыйны экран падчас выступу, зрабіць стэнды, надрукаваць улеткі і г.д.