Эксперт пра ЕАЭС: «Дыскусія аб ахове навакольнага асяроддзя пакуль не атрымала вялікага развіцця»
Хто займаецца пытаннямі экалогіі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, і якое месца там належыць Беларусі? Адказы прагучалі на круглым стале пад назвай «Экалагічная бяспека і правы спажыўцоў у межах Еўразійскай прасторы», які правялі 14 траўня Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Экапартнёрства» і Беларускае таварыства абароны спажыўцоў (БОЗП).