Сталыя гарадзенкі зняліся ў праекце пра ідэальнае цела
Навучэнкі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку“, сталі гераінямі фотавыставы “Anatomia”, што адкрылася ў Мінскім Цэнтры Сучаснага Мастацтва. Тэма праекта гэтага году — ідэальнае цела. Да увагі гледачоў прадстаўлена серыя мастацкіх прац фатографа Яўгена Атцецкага “Гісторыі. 2015”. Праект – прыклад творчай супрацы паміж аўтарамі і ўдзельніцамі, які меў на мэце паказаць прыклад самаарганізацыі ўзроставых гарадскіх актыўных беларусак.