Бюракратыя ці страх пратэстаў: калі ў Мінску арганізуюць платныя паркоўкі?
Цэнтральныя вуліцы Мінску ўсё больш нагадваюць суцэльныя паркоўкі: заставіўшы ў два шэрагі крайнія палосы дарог, аўтамабілісты ўсё часьцей пакідаюць машыны нават на тратуары. Аднак ужо неўзабаве сытуацыя можа зьмяніцца, і нідзе ў цэнтры нельга будзе прыпаркавацца задарма.