Фотарэпартаж з экафэсту «Канюшына» — горада экалагічных тавараў
Тавары для дома, дзяцей, здароўя і харчавання ў мінулыя выходныя можна было набыць на яшчэ адным сталічным кірмашы — экафэсце «Канюшына» (па-руску — «Клевер»). Ён праходзіў у гандлёвым комплексе «Арэна-сіці». Арганізатар мерапрыемства Андрэй Маранаў знайшоў некалькі хвілін, каб распавесці Зялёнаму парталу, што каштоўнага ў гэтай падзеі, хто і дзеля чаго вырабляе экалагічную прадукцыю.