Сумнік канадскі крочыць па Віцебшчыне: спыніць, пакуль не позна
Праблема распаўсюджвання інвазіўных відаў на тэрыторыі Беларусі абвастраецца з кожным годам. І тут варта ўзгадаць не толькі баршчэўнік Сасноўскага і каларадскага жука, якія сталі сімвалам акупацыі мясцовых біяцэнозаў і галаўным болем беларускіх аграрыяў, але і сумнік канадскі, які паводзіць сябе яшчэ больш агрэсіўна, імкліва захопліваючы новыя тэрыторыі.