У Германавіцкай школе адкрылі першы ў краіне экалагічны клас
У Германавіцкай сярэдняй школе Шаркаўшчынскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў Беларусі спецыялізаванага экалагічнага класа «Прырода роднага краю» па ўстойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў. Клас створаны пры фінансавай падтрымцы міжнароднага праекта ПРООН і Фонда Кока-Кола «Будаўніцтва патэнцыяла мясцовых згуртаванняў у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота Ельня».