Як пахне свінакомплекс? Жыхар Палачанаў даслаў адкрыты ліст
«Я жыхар вёскі Палачаны, Бекіш Міхаіл Восіпавіч. У нас бяда — будуюць свінакомплекс, савецкая гігантаманія», — такімі словамі пачынаецца адкрыты ліст чытача «Нашай Нівы». Адзначым, пасля калектыўнага зварота жыхароў вёскі адміністрацыя раёна прапанавала правесці сход па пытаннях будаўніцтва свінакомплекса. Сход пройдзе 15 чэрвеня а 17 гадзіне ў мясцовым Доме культуры.