«Зелёная» энергетыка vs АЭС у Беларусі: як не вярнуцца ў мінулае стагоддзе
Здавалася б, што можа быць прасцей у выбары паміж «чыстай» энергетыкай будучыні і традыцыйнымі крыніцамі, якія ўжо і так амаль вычарпаны. Яшчэ больш простым падаецца пытанне ў адносінах да атамнах электрастанцый, з улікам страшных падзей 1986 і 2011 гадоў, якія адбіліся ў памяці чалавецтва назаўжды. Як на справе адбываецца працэс пераходу, чаму Беларусі непатрэбная АЭС, і якія перспектывы і патэнцыял у аднаўляльных крыніц энергетыкі (АКЭ), абмеркавалі спецыялісты з розных краін на Міжнароднай канферэнцыі «Чарнобыль+30» у Мінску.