Уладальнікі этнакрамы "Цудоўня": "Ідзе перыяд выхавання новага беларуса"
Не так даўно ў горадзе з'явілася гандлёва-культурная прастора "Крама Ц", якая аб'яднала пад сваім дахам тры крамы: краму-клуб "КУБІК", краму экамэблі "33комода" і этнакраму "Цудоўня", якая з самага пачатку пазіцыянуе сябе не толькі як крама, а хутчэй як утульнае месца, дзе можна з карысцю і прыемнасцю правесці час на цікавых імпрэзах і прыдбаць якасныя вырабы беларускіх рамеснікаў. Менавіта папулярызацыю і развіццё беларускага рамесніцтва і лічыць сваёй звышзадачай "Цудоўня". Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі этнакрамы “Цудоўня” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным