За пратэст супраць пагаршэння экалагічнай сітуацыі жыхару Бярозаўкі прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь
У Лідзе на 20 базавых велічынь (4 мільёны 200 тысяч рублёў) асуджаны актывіст з Бярозаўкі Вітальд Ашурак, які зладзіў несанкцыянаваны пікет супраць пагаршэння экалагічнай сітуацыі ў сваім гарадку. Ашурак патлумачыў суду, што выйшаў на пікет, бо ў гарадку пасля запуску вытворчасці шклаваты на працягу году значна пагоршылася экалагічная сітуацыя: на вуліцы чуваць хімічны пах, пачалі хварэць дзеці — у іх з'явіўся сухі кашаль, баліць галава, а тэмпературы няма, паведамляе svaboda.org.