У Мінску з'явяцца дадатковыя перахопліваючыя паркоўкі, але пакуль не працуюць і тыя, што ёсць
Вясной 2015 года ў Мінску пачынаюць працаваць тры перахопліваючыя паркоўкі на ўездах у горад. Плануецца, што жыхары раёна ці прыгарада, якія працуюць у сталіцы, будуць пакідаць там свае машыны і ехаць у цэнтр на грамадскім транспарце.