Перейти к основному содержанию
12.08.2015 / 13:08

Мінскія зялёныя зоны заўсёды былі адметнай рысай беларускай сталіцы, што вабілі гараджан і турыстаў у цяністыя прыродныя лабірынты спякотнымі летнімі днямі ці казачнымі снежнымі пейзажамі зімою. Асабліва сярод іх вылучаўся водна-зялёны дыяметр, які прасякае сталіцу наскрозь — ад вадасховішча Дразды да Шабаноў. Зялёны партал працягвае публікаваць серыю бліцаў пра яго ўнікальныя ўласцівасці і ролю са знакамітымі людзьмі.

«Я лічу, што адчуванне дома гэта не сцены. Адчуванне дома — гэта ўтульнасць. Паркі, вадаёмы, зялёныя скверы, двары і самыя розныя пятачкі, апроч усяго іншага, ствараюць тую самую ўтульнасць — горад, дзе хочацца жыць», — кажа пра водна-зялёны дыяметр вядомая беларуская журналістка Святлана Калінкіна.

На яе погляд, Мінск і так мае вялікія праблемы са стылёвай ідэнтыфікацыяй, таму калі працягваць бяздумна забудоўваць цэнтр, то гэта будзе самым сапраўдным злачынствам. Тым больш, што неабходнасці ў гэтым няма.

«Ушчыльняльная забудова, спроба ўсіх інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта толькі дурны густ і карупцыя. Наколькі я ведаю, у многіх гарадах праблему вырашылі ўвядзеннем дзвюх законадаўчых правілаў. Па-першае, на новае будаўніцтва трэба атрымаць згоду тых, хто ўжо мае ўласнасць (кватэру ці будынак пад фірму) ў гэтым мікрараёне. Па-другое, пры адсяленні і рэканструкцыі людзям трэба прапанаваць нерухомасць наўзамен ў тым жа мікрараёне, дзе яны мелі нерухомасць. Гэта значна памяньшае апетыты патэнцыйных інвестараў», — распавядае Святлана.

Журналіст дадае, што з-за забудовы цэнтральнай часткі горада сапрасавалі сэрца сталіцы: «Я заўсёды любіла цэнтральныя праспекты Мінска — за шырыню, прастор, велічнасць, за зелень. А цяпер не люблю».

  • Пра свае самыя любімыя месцы сталіцы ў тэрытарыяльных межах водна-зялёнага дыяметру вы можаце расказаць ў конкурсе Зялёнага партала.  

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: 

Архитектор Александр Акентьев: «Минск — город-вампир с невысоким запасом экологической прочности»

Архитектор Павел Нищенко: «Водно-зелёный диаметр Минска становится трендом»

Музыкант Павел Тараймович о водно-зелёном диаметре: «Важно соблюсти баланс между природой и сервисом»

Юрыст Рыгор Фёдараў: «Водна-зялёны дыяметр дапамагае захоўваць здароўе мінчан, а значыць, мае канкрэтны эканамічны эфект»

«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру

Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»

«У дзяцінстве на водна-зялёным дыяметры мы купаліся і лавілі рыбу…» Успаміны зоркі беларускага року

Антон Мотолько: «Водно-зелёный диаметр — место, где можно отдохнуть не среди бетона, стекла и асфальта»

Скульптор Павел Войницкий: «Водно-зелёный диаметр Минска — настоящее высокое искусство, но перед коммерческой застройкой он не устоит»

Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»

Людмила Кравчук: «Будет непростительной ошибкой уничтожить водно-зелёный диаметр ради пары развлекательных комплексов»

Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»

Урбаніст Дзмітры Бібікаў: «Мінск губляе самы характэрны і цікавы аб'ект усяго горада — водна-зялёны дыяметр»

В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра

 

 

Автор:
Фотограф:
Антон Матолька, facebook.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость