Аднаму суседу цёмна, другому горача. Навошта пад пад'ездамі калечаць дрэвы і як гэтаму супрацьстаяць?
Днямі ў рэчыцкай газеце «Дняпровец» надрукавалі нататку за подпісам чытачкі Ганны Іванаўны, якая наракала, што ля яе пад’езда паводле заяўкі аднаго з жыхароў мясцовыя камунальнікі абрэзалі галлё ў старога дрэва. З іншымі жыхарамі ніхто не раіўся. Жанчына шкадуе пра знікненне ценю і прахалоды, якія давала дрэва. Гомельскі Зялёны партал выехаў на месца, каб разабрацца ў канфлікце.