Настаўніца з Глыбоччыны б’ецца над разгадкай безыменнай ракі
З нагоды Міжнароднага дня рэк, які адбыўся ўчора, 14 сакавіка, Зялёны партал вырашыў расказаць вам пра адзін вадацёк, назва якога дагэтуль дакладна не вызначана. Размова ідзе пра раку Бярозаўку, правы прыток Дзісны, якая цячэ па тэрыторыі Глыбоцкага і Шаркаўчынскага раёнаў.