Жывая прырода: як расліны і жывёлы прагназуюць надвор'е
Пытанне, як атрымаць добры ўраджай і абараніць яго ад капрызаў надвор’я, хвалюе, бадай, кожнага агародніка і садавода. Хтосьці давярае прагнозу сіноптыкаў, хтосьці – народным прыкметам. Мы паспрабавалі высветліць, ці дзейнічаюць народныя прыкметы ва ўмовах сённяшніх зменаў клімату.