У каложскім прыходзе дзяцей будуць вучыць догляду за жывёламі
У Гродне ў каложскім прыходзе зладзілі адкрыццё невялікага жывога кутка. Маленькім вернікам распавялі цікавосткі пра чарапах, трусоў, рыбак, вучылі рабіць экалагічныя торбы, а таксама далі парады, як можна святкаваць Божае нараджэнне больш экалагічна.