Французскі фільм «Поры года» распачаў фестываль «Планетарый» у Мінску
Нягледзячы на тое, што сталічны глядач даволі разбэшчаны разнастайнымі кінамерапрыемствамі, фестываль экалагічных фільмаў «Планетарый» праходзіць у Мінску ўпершыню. Невялікая і ўтульная зала кінатэатра «Піянер» мінулым вечарам ледзь змагла змясціць усіх жадаючых трапіць на першы прагляд — фільм французскіх рэжысёраў «Поры года».