Купал ад кіслотных дажджоў. Як падлеткі прапаноўваюць ратаваць Беларусь ад экалагічнай катастрофы?
Крэатон “Першыя ідэі: экалогія” прайшоў у Гомелі 29 лютага. Падлеткі разам працавалі над ідэямі, як палепшыць экалагічную сітуацыю ў Беларусі. Спойлеры: унікальных ідэй мала, але дзеці дакладна ў трэндзе.