Асцярожна, вараняты! Чаму вароны нападаюць на людзей і як паладзіць з імі, жывучы на адной тэрыторыі
Месяц чэрвень – гэта перыяд, калі ў горадзе або спальным раёне нечакана для сябе можна стаць аб’ектам нападу варон, у якіх акурат у гэты час падрастаюць і выскокваюць з гнёзд птушаняты. Ідучы па сваіх справах, можна і не заўважыць вараня, якое прысела побач у траве. Але пільная маці ўжо бачыць пагрозу і можа даволі моцна дзюбнуць па галаве, спікіраваўшы аднекуль зверху – паспееш адчуць толькі лопанне крылаў над галавой і ўдар.