Сапраўдныя Анёлы. У Налібоцкай пушчы прайшоў квэст па пошуку Мікалая Драздова
Лес здаўна быў калыскай беларусаў — служыў натуральнай скарбніцай прыродных дароў у выглядзе грыбоў і ягад . Ён быў укрыццём у самыя страшныя часы гісторыі. Яму прысвячалі мастацкія творы, яго апявалі ў паданнях і легендах. І сёння беларускі лес такі, што ў ім можна працягваць партызаніць.