Беларусь адмаўляецца ад спажывання азонаразбуральных рэчываў
Наша дзяржава ўваходзіць у першую дваццатку краін, якія адказна ставяцца да зберажэння азонавага слою. За апошнія пяць гадоў спажыванне азонаразбуральных рэчываў у Беларусі скарацілася на 50%. І, у адпаведнасці з абавязкамі, наша краіна павінна цалкам спыніць спажыванне азонаразбуральных рэчываў да 2020 года.