Салдат не можа без вайны, а постчарнобыльскае грамадства — без АЭС
Чарнобыль не атрымаецца ўспамінаць толькі як гістарычны факт, бо ён застаўся сапраўднай катастрофай у памяці людзей. Аднак гэта слаба адлюстравалася ў сацыяльных і гуманітарных ведах. Каб запоўніць гэты правал, навуковая супольнасць з Беларусі сумесна з прадстаўнікамі іншых краін правяла 14-15 красавіка канферэнцыю пад назвай «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы».