«Хочуць загадзіць усю Нарач!» Ці месца кароўніку ў курортнай зоне?
На адлегласці 860 метраў ад вёскі Нарач мясцовае прадпрыемства «Нарачанская ніва 2004» хоча пабудаваць ферму на 1800 кароў. Справаздачу аб уздзеянні пабудовы на навакольнае асяроддзе абмяркоўвалі 13 мая на сустрэчы з зацікаўленай грамадскасцю. Аўтары справаздачы і інжэнер праекта патлумачылі, куды падзенецца гной і якая колькасць выкідаў у атмасферу чакае курортную зону. А жыхары рэгіёна падзяліліся на два лагеры: за і супраць. Грамадскія актывісты упэўненыя, што з’яўленне фермы супярэчыць закону, забудоўшчык стаіць на сваім. Апошняе слова за дзяржаўнай экалагічнай экспертызай.