Новая ахвяра агню ў Полацкім раёне: у выніку сельгасвыпальванняў загінуў чалавек
Учора на Полаччыне адбылася трагедыя: падчас тушэння полымя ў вёсцы Сушына Бабыніцкага сельсавета пажарныя знайшлі труп мужчыны. Паведамленне аб запальванні сухой травы і чалавечай ахвяры паступіла ў Полацкі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях. Карэспандэнт Зялёнага партала сустрэўся з начальнікам Полацкага ГРАНС Фёдарам Шарко, каб даведацца падрабязнасці здарэння.