Высечка ў скверы «Котаўка» на некаторы час спынілася. Пакуль мясцовыя жыхары пераводзяць дух, дзяржорганы разбіраюцца, Зялёны партал сустрэўся з прадстаўніком аднаго з бакоў канфлікта, айцом Дзмітрыем, пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно, каб высвятліць, якім чынам звышнапружаную эмацыйную сітуацыю можна перавесці да мірнага ладу.