Колькі Брэсту будзе каштаваць свежае паветра?
У спісе аб'ектаў з найбольшай канцэнтрацыяй серных і азотных злучэнняў, якія псуюць паветра Брэста, – гарадскія ачышчальныя збудаванні, каналізацыйная помпавая станцыя № 1, размешчаная па вул. Гогаля, і КВУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод».