Землятрусаў не будзе, а смерчы - звычайная з'ява: Кліматолаг пра тое, чаго чакаць беларусам ад прыроды
Смерч у Шаркаўшчыне руйнуе цэлую ферму, а ўраган нішчыць вёскі пад Мінскам — беларусы напалоханыя надзвычайнымі прыроднымі з'явамі апошніх дзён і кажуць, што такога не было ніколі. Пра шквалістыя вятры, моцныя дажджы і аранжавы ўзровень небяспекі рэгулярна папярэджвае Белгідрамет. Кліматолаг Павал Каўрыга, кандыдат геаграфічных навук і аўтар манаграфіі «Змены клімату і выкарыстанне кліматычных рэсурсаў», патлумачыў Свабодзе, чаму ў нас здараюцца ўраганы і смерчы.