11.12.2017 / 17:12

Год таму мясцовым жыхарам Сельгаспасёлку, актывістам і гараджанам удалося падавалася немагчымае – адстаяць сквер Котаўка. З таго часу для ўпарадкавання гэтай зялёнай зоны было зроблена шмат: зфарміравана ініцыятыўная група, распрацаваны канцэпт праекту, праведзена даследаванне насаджэнняў. Але ў будучым Котаўку чакае яшчэ больш і бадай галоўнае – пераўвасабленне.

 

Барацьба за Котаўку

Першы раз назва Котаўкі загучала сярод мінчан, калі ў невялічкі сквер аднаго з мікрараёнаў сталіцы прыехалі высякаць дрэвы пад будаўнічую пляцоўку, у канцы мая 2016 года. Уласна тады і стала вядома пра планы горада на гэты сквер.

Аднак у той час работы ўдалося прыпыніць на самым пачатковым этапе. Мясцовыя жыхары заручыліся заключэннем арнітолагаў пра наяўнасць гнёздаў ў скверы. І з гэтай прычыны закон забараняе высечку ажно да 15 жніўня.

У наступны раз з людзі бензапіламі прыйшлі ў Котаўку на пачатку зімы. Але і тады мясцовыя жыхары і экаактывісты выступілі за захаванне сквера. У выніку некалькіх дзён супрацьстаяння горад саступіў, паабяцаўшы забудоўшчыку новую пляцоўку ў раёне. А абаронцам ''перадалі'' абавязкі па навядзенню парадка ў Котаўцы.

 

Добраўпарадкаванне ў пошуках кансэнсуса

Тое, што сквер патрабуе ўпарадкавання, кажа не адзін спецыяліст. З гэтай нагоды была зфарміравана ініцыятыўная група жыхароў, зацікаўленая ў агульнай з разам з Мінскай урбаністычнай платформай і экаактывістамі працы над праектам добраўпарадкавання сквера.

На сённяшні дзень праект добраўпарадкавання значана прасунуўся, зазначае Андрэй Карпека з Мінскай урбаністычнай платформы. Створаная архітэктурна-ландшафтная канцэпцыя сквера Котаўкі была распрацавана па выніках даследавання, якое грунтавалася на пажаданнях і меркаваннях мясцовых. Аднак канцэпцыя павінна абмяркоўвацца і дапрацоўвацца, каб быць як мага больш набліжанай да бачання будучыні Котаўкі самімі жыхарамі раёна. Таму ўдзел грамадзян па-ранейшаму застаецца вельмі важнай часткай працы.

''Праблема заключаецца ў тым, што людзі не вельмі актыўна ўключаюцца. Тыя, хто падрымлівае праект маюць такую пазіцыю: «У вас і без нас добра ўсё атрымоўваецца. Навошта мы вам?» У тых жа, хто не змог пагутарыць з намі, узнікаюць пытанні іншага кшталту, маўляў, навошта гэты праект патрэбны, хто мы такія. І паколькі камунікацыя адбываецца дыстанцыйна, мы не можам растлумачыць, што робіцца і дзеля чаго'', – кажа Андрэй.

Выйсце ён бачыць, у больш шчыльнай і частай камунікацыі з мясцовымі жыхарамі, каб можна было зняць усе непаразуменні. Аднак, вядома, што гэты працэс павінны быць двухбаковым, каб і мясцовыя выказвалі сваё жаданне і ішлі на сустрач.

На думку ж каардынатара кампаніі ''Гарадскі Ляснічы'' Ігара Корзуна распрацаваны маладымі архітэктарамі праект атрымаўся выдатным ва ўсіх сэнсах. Але для яго рэалізацыі без лішніх прэтэнзій з боку асобных прадстаўнікоў мясцовых жыхароў неабходна было заручыцца падтрымкай ''сталых'' калег – Саюзу архітэктараў, архітэктурнага факультэту тэхнічнга ўніверсітэту.

''Незадаволеныя будуць заўсёды, але жыхары мелі б больш даверу, а не думалі, што распрацоўшчыкі маладыя і нявопытныя ці нанятыя забудоўшчыкамі раёну, каб ператварыць сквер у дваравую тэрыторыю шматпавярховікаў'', – зазначае ён.

Дырэктарка грамадскага аб'яднання ''Экадом'' Марына Дубіна прычыну недавера бычыць у малой колькасці пазітыўных прыкладаў вырашэння гарадскіх канфліктных сітуацый. І той заганнай практыцы адсутнасці эфектыўных механізмаў удзелу грамадзян у абмеркаванні праектаў, калі людзям паказваюць гатовыя праекты, у распрацоўку якіх укладзеныя грошы, што вядзе да сумных наступстваў.

''Грамадзян проста інфармуюць, не цікавічыся іх жаданнямі і меркаваннямі, адбіваючы ўсялякую зацікаўленасць прымаць удзел хоць у чым-небудзь. З-за гэтага яны не гатовыя несці адказнасць ні за прыняццё рашэнняў, ні за фінансавую частку праекту, ні за улік меркаванняў іншых бакоў ці пошук кансэнсуса. У цэлым гэта практыка ўсёй краіны, ўсіх галін. І людзі не ствараюць альтэрнатыўных механізмаў мясцовага самакіравання, каб мець магчымасць выпрацоўваць адзіную пазіцыю, выступаць адным фронтам'', – падкрэслівае Марына Дубіна.

Пакуль жа работа па добраўпарадкаванні Котаўкі будзе працягвацца, бо, як падкрэслівае Андрэй, няма падстаў іх прыпыняць. У самых бліжэйшых планах – усталяваць пад'ёмнік на горку, каб было зручней ускарасківацца на яе.

''Пачаць мы вырашылі з пад'ёмніка, бо якраз па гэтым элеменце добраўпарадкавання ў мясцовых існуе кансэнсус. Гэта ідэя адна з тых, што яны самі даўно хочуць рэалізаваць. Акрамя гэтага будзе нагода сустрэцца'', – кажа Андрэй Карпека з Мінскай урбаністычнай платформы.

 

Выдаліць сухастой для бяспекі, для будучыні сквера

Нягледзячы на тое, што мясцовыя і актывісты баранілі дрэвы ад спілу, у скверы Котаўка існуе ля трох дзесяткаў насаджэнняў, што ўсё ж мусяць быць выдаленымі. Гэта сухія і адміраючыя дрэвы.

Да такіх высноваў прыйшлі спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай Акадэміі навук пасля дасканальнага абследавання сквера. Яны распрацавалі рэкамендацыі па нагляду за скверам, каб паляпшыць стан расліннаў.

Напрыклад, акрамя выдалення 29 дрэваў рэкамендавана часткова выдаліць аварыйна-небяспечныя ствалы і галлё шасці дрэваў, зрабіць санітарную на 180 дрэвах, правесці амаложваючую абрэзку чатырох высыхаючых таполяў бальзамічных, каб працягнуць іх жыццё.

Акрамя таго, каб папярэдзіць сур'ёзныя наступствы для 57 дрэваў рэкамендавана пазбавіць іх сухабочынаў, дуплаў і механічных пашкоджанняў, на двух дрэвах – зрабіць сцяжку галінаў, што маюць трэшчыны да развілкі ствала.

Калі рэкамендавалі выдаляць дрэвы, сыходзілі з прынцыпа максімальнага захавання жыццяздольнасці не аварыйна-небяспечных насаджэнняў. З даследавання відавочна, што сквер Котаўка патрабуе сур'ёзнага дагляду, як для забеспячэння бяспекі гараджан, так і для паляпшэння санітарнага і жыццёвага стану дрэваў у скверы'', – тлумачыць Сяргей Ждыновіч, навуковы супрацоўнік сектара маніторынга расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН.

У сваю чаргу, каардынатар кампаніі ''Гарадскі Ляснічы'' Ігар Корзун неаднаразова падкрэсліваў, што прараджэнне верхней тэрасы ў Котаўцы сыграе скверу толькі на руку.

''Выдаленне дрэваў патрабуецца ва ўсіх гарадскіх парках, так як яны вельмі загушчыныя. Таму і не маюць такі прывабны выгляд як маглі б. Правядзенне высечак дагляду прыгнечаных дрэваў, якія не толькі самі не развіваюцца і замінаюць дамінантным, але і вядуць да развіцця хвароб і інфекцый, значна палепшыла б стан зялёных зон. У некаторых нашых скверах і парках такія працэдуры не ажыццяўляліся больш двадцаць год'', – сцвярджае Корзун.

Але такія вырубкі часам становяцца прычынаю ўзнікнення сацыяльнай напружанасці вакол зялёных зон, упэўнены ён, бо ў такім разе за адзін раз прыяжджаюць выдаляць вялікую колькасць дрэваў. Калі б гэтыя работы праводзіліся своечасова напрацягу некалькіх год, ніхто б нават не заўважыў іх.

Што ж тычыцца добраўпарадкавання, то ў плане дагляду за насаджэннямі сквер Котаўка толькі б выйграў, упэўнены Сяргей Ждыновіч: ''Добраўпарадкаванне з арганізацыяй сацыяльна значных аб'ектаў, такіх як дзіцячая пляцоўка, спрыялі б захаванню сквера. Паколькі, як мне бачыцца, гарадскія службы будуць удзяляць больш увагі бяспечнаму стану дрэваў: своечасова выдаляць сухастойныя і пашкоджанныя да ступені спынення росту, праводзіць санітарную абрэзку і г.д.''.

Калі ж сёння не прыйсці да кампрамісу і не дамовіцца па рэалізацыі праекта найгоршай і найбольш відавочнай будучыняй Котаўкі бачыцць з'яўленне новага інвестыцыйнага забудоўшчыка на гэтай тэрыторыі.

''Улады ж могуць сказаць праз некаторы час, маўляў, у вас нічога не атрымалася... Таму мы будзем рабіць так, як робім звычайна: аддадзім гэту тэрыторыю пад дзіцячы сад, школу, бізнас-цэнтр, паркоўку, – апісвае будучыню Ігар Корзун – І ў наступны раз адміністрацыя заканадаўчых памылак не дапусціць у дачыненні да гэтай тэрыторыі. Бо яны правялі сваю работу над памылкамі''.

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская, Зялёны партал
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость