19.08.2015 / 10:08

Якуб Колас і Янка Купала жылі цераз рэчку, але з-за гатэля «Кемпінскі» з аднаго месца ўжо не ўбачыш другое, як і панараму праспекта. Як змяняецца горад праз забудову водна-зялёнага дыяметру, за што варта пахваліць савецкіх архітэктараў, і ў чым адвечная сувязь беларусаў і іх вадаёмаў, у межах інфармацыйнай кампаніі Зялёнаму парталу расказвае Глеб Лабадзенка, журналіст і вядоўца курсаў «Мова нанова» — адных з нешматлікіх папулярных курсаў беларускай мовы ў краіне.

— Наколькі, на ваш погляд, для горада важна мець штосьці кшталту гэтага дыяметру?

— Ведаеце, за савецкім часам зроблена шмат дрэннага: знішчэнне архітэктуры, гістарычнай планіроўкі горада, храмаў, палацаў і сядзіб. Але былі і правільныя рэчы. Водна-зялёны дыяметр у Менску — у іх ліку. Гэта ўнікальны аб’ект. Горад вельмі таленавіта падпярэзаны гэтай воднай сістэмай. Гэты твор — тое ж самае, што наш шырачэзны праспект, не ўласцівы для Еўропы. Я стаўлю іх у адзін шэраг.

Сёння, калі горад настолькі шчыльна забудаваны, стварыць падобнае было б немагчыма. Ды й не думаю, што сучасныя архітэктары здольныя да чагосьці падобнага. Калі я бачу, што яны робяць — дом Чыжа, гатэль «Кемпінскі», які знішчыў мясціну на беразе Свіслачы, то бачу, што гэта шкоднікі.

Панарама перад пабудовай так званага дома Чыжа

— Раскажыце болей пра мясціну ля «Кемпінскі».

— Там раней была панарама, і калі ты гуляў па беразе Свіслачы, то бачыў цудоўны від на парк Янкі Купалы і на тое месца, дзе ён жыў. На іншым беразе раней стаяў дом Якуба Коласа, бо абодва паэты жылі цераз рэчку. Быў від на сквер і праспект, цудоўная панарама горада, якую яшчэ не пераразаў дом Чыжа. Сапсавалі бераг Свіслачы, дзе раней стаяла аднапавярховая электрастанцыя, а цяпер гэты страх Божы, які яны называюць «гатэль Кемпінскі».

— Ці можна па нашай мове нешта сказаць пра ролю вадаёмаў для беларусаў?

— Безумоўна! Наш горад, Менск, названы ў гонар рэчкі Менкі, якая цячэ сёння за 16 кіламетраў ад цэнтру горада праз вёску Гарадзішча, за аўтарынкам у Малінаўцы. Там быў заснаваны горад. 

Паводле яшчэ адной з версій горад раней называўся Няміга — зноўку ад гідроніма. Гэтая рэчка, загнаная ў трубу, бярэ пачатак прыкладна з таго месца, дзе гарадское ДАІ, і ўпадае ў Свіслач каля КЗ «Менск», а раней упадала ў Траецкім прадмесці, пакуль не пабудавалі метро.

— Куды ўжо большая сувязь — назва горада, якая пайшла ці то ад адной, ці то ад другой рэчкі? І ўвогуле паглядзіце: Полацк — там, дзе сустракаюцца дзве ракі, Палата і Заходняя Дзвіна; Віцебск — на Віцьбе, у Гародні ёсць рэчка Гараднічанка, — распавядае Глеб і адзначае, што менавіта сам любіць бываць у Цэнтральным дзіцячым і Лошыцкім парках і на вадасховішчы ў Ждановічах узімку.

 

А дзе на водна-зялёным дыяметры любіце бываць вы? Раскажыце нам у адмысловым конкурсе чытацкіх фотагісторый «Душа Мінска — водна-зялёны дыяметр», як гэта зрабіў музыка з гурта N.R.M.  Піт Паўлаў.  Паспяшайцеся, бо конкурс хутка скончыцца! 

 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: 

Архитектор Александр Акентьев: «Минск — город-вампир с невысоким запасом экологической прочности»

Архитектор Павел Нищенко: «Водно-зелёный диаметр Минска становится трендом»

Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»

Антон Мотолько: «Водно-зелёный диаметр — место, где можно отдохнуть не среди бетона, стекла и асфальта»

Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»

Скульптор Павел Войницкий: «Водно-зелёный диаметр Минска — настоящее высокое искусство, но перед коммерческой застройкой он не устоит»

Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»

Людмила Кравчук: «Будет непростительной ошибкой уничтожить водно-зелёный диаметр ради пары развлекательных комплексов»

Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»

Урбаніст Дзмітры Бібікаў: «Мінск губляе самы характэрны і цікавы аб'ект усяго горада — водна-зялёны дыяметр»

В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра

Автор:
Фотограф:
labadzenka.by, karta-minska.nemiga.info, hata.by, wikimapia.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость