Крэйдавыя кар'еры засыпалі будаўнічым смеццем. Ахова прыроды сцвярджае пра грубае парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства
Пра праблему арганізацыі звалкі на месцы крэйдавых кар'ераў у Гродна паведаміўт мясцовы жыхар Андрэй Макараў, выклаўшы ў інтэрнэт відэа. Згодна з планамі Гродзенскага гарвыканкаму кар'еры ў рамках рэкультывацыі будуць засыпаць, пакуль вада не перастане выходзіць на паверхню, піша сайт Hrodna.life. Аднак сярод будаўнічага грунту аказалася шмат бытавога і прамысловага смецця.