Вёскі Чарнобылю: Навухавічы — гісторыя аднаго страчанага мястэчка
Гісторыя вёскі Навухавічы налічвае не менш за чатыры сотні гадоў, бо на мапах часоў вайны 1654-1667 гадоў яна ўжо была. Не такое далёкае мінулае захавалася ва ўспамінах жывых сведкаў, якія кажуць, што перад Другой сусветнай вайной Навухавічы былі цэнтрам сельсавета і аб’ядноўвалі шэраг паселішчаў-«спадарожнікаў». Да нашых дзён з іх захаваліся толькі Сойкі, Слабодкі і Зара.