Мінлясгас – ахоўнікі ці злодзеі? Чаму работнікі лясной гаспадаркі ў лідарах сярод парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства?
Паводле дадзеных, апублікаваных Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, за першае паўгоддзе гэтага года за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства інспекцыя прыцягнула да адказнасці 698 службовых асобаў розных прадпрыемстваў і арганізацыяў. З гэтай колькасці больш за палову – 395 парушальнікаў - гэта супрацоўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі. Гомельскі Зялёны партал спрабуе разабрацца, хто і чаму парушае прыродаахоўныя законы ў сістэме Мінлясгаса і як пазбавіцца гэтай заганы.