План епархіі не прайшоў! Улады абяцаюць: вербы ля крыніцы застануцца, а на суботнік выйшлі манахіні і экаактывісты
Гомельскі Зялёны партал паведамляў пра планы мясцовай епархіі па «добраўпарадкаванні» крыніцы, што б’е ў зялёнай зоне паблізу вуліцы Юбілейная. Вакол меліся высекчы прыродныя вербы, якія растуць там спрадвеку, а на іх месцы пакласці тратуарную плітку і пасадзіць туі.