Калі спяваць народныя песні, то натуральна, без мікрафона, калі клапоціцца аб навакольным асяроддзі, то, само сабою, рабіць і такую дробязь, як збіраць батарэйкі. Аб экалогічных аспектах свайго жыцця і аб «Гадзіне Зямлі» распавядае ўдзельніца гурта «Šuma Voices» Руся.