Беларускі рэжысёр Ігар Бышнёў: «Прыроду не трэба ратаваць. Ратаваць трэба нас!»
Дакументальнае кіно на экалагічную тэматыку ён пачаў здымаць з канца 1990-х, а паўтара года таму заснаваў уласную кінастудыю «AVES». Да яе звяртаюцца «Discovery» і «National Geоgraphic», калі ім патрэбныя прафесійныя кадры з Беларусі. Студыя здымае для нацыянальных паркаў і запаведнікаў у самых розных кутках былога СССР. Ёй належыць 9-хвілінны ролік «Wildlife Belarus-2015».