Ці могуць млыны пад Гродна стаць турыстычнымі аб'ектамі?
Млыны – вадзяныя, паравыя, ветракі – цягам апошніх дзесяцігоддзяў цалкам зніклі з беларускіх краявідаў. Эканамічны і гаспадарчы сэнс даўно страчаныя, а да разумення рэнавацыйнага і турыстычнага патэнцыялу такіх аб’ектаў грамадства толькі падыходзіць. Тым часам толькі на Ласасянцы захавалася ажно пяць млыноў XVIII-XIX стст.