Ці тым хваліцца Мінпрыроды? Наколькі стасуюцца з экалагічнымі мэтамі новыя нафтавыя радовішчы на Гомельшчыне
У канцы красавіка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя гучна абвясціла пра тое, што ў Беларусі знойдзены новы паклад нафты. А днямі Мінпрыроды нават зладзіла прэс-тур для журналістаў на гэтае радовішча, каб пахваліцца сваёй знаходкай. Вось толькі ці вартая яна пахвальбы прыродаахоўнага ведамства?