Як улада спужалася слова «квест», а грамадскасць Мазыра даказала: яна сама можа несці адказнасць за Прыпяць
На 10 чэрвеня ў Мазыры актывісты кампаніі па абароне Прыпяці анансавалі квест – гульня-спаборніцтва, падчас якой ўдзельнікі мусілі прыбраць смецце на беразе ракі. У сітуацыю ўмяшаліся мясцовыя чыноўнікі: квест вырашалі не праводзіць. Затое на берагах Прыпяці адбыліся ажно тры суботнікі!