Ксёндз, які атрымаў прэзідэнцкую прэмію, хоча правесці свята буслоў
Днямі пробашча парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца ў Віцебскай вобласці недалёка ад Латвіі ўзнагародзілі прэзідэнцкай прэміяй «За духоўнае адраджэнне». Прэміяльныя грошы ён патраціць на добраўпарадкаванне вёскі і штучнага вадаёма, які з'явіўся дзякуючы ксяндзу.