У Беларусі пачалі страхаваць веласіпеды
Вясна ўжо крочыць па краіне, прымушаючы велааматараў выводзіць свой двуколавы транспарт з зімовага сну і рыхтаваць да новага веласезона. Нават самая звычайная прафілактычная падрыхтоўка можа засцерагчы ад непатрэбных траўм і тэхнічных непрыемнасцяў на дарозе. А вось як абараніць ровар ад жадаючых пажывіцца чужой маёмасцю ці ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння? Адказ на гэта пытанне Зялёны партал пастараўся знайсці ў спецыялістаў кампаній «Белдзяржстрах» і «Белнафтастрах», якія адны з першых прапанавалі на рынку паслугу па страхаванню веласіпедаў.