Фотарэпартаж з «Гадзіны Зямлі» ў Мінску: як горад пагасіў агні, і запаліла «Касіяпея»
19 сакавіка Беларусь у восьмы раз далучылася да «Гадзіны Зямлі». З кожным годам акцыя набывае ўсё больш шырокі размах у нашай краіне. І на гэты раз арганізатар, Таварыства «Зялёная сетка», пастаралася не адступаць ад традыцыі і зладзіла не толькі адключэнне дэкаратыўнай падсветкі на адміністрацыйных будынках Мінска, але і канцэрт культавага беларускага гурта «Касіяпея» на новай пляцоўцы «Корпус 8».